Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2018, 14:12

Лукашэнка заклікаў СМІ не адступаць ад маральных прынцыпаў, дзейнічаць шчыра і сумленна

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі заклікаў СМІ не адступаць ад маральных прынцыпаў, дзейнічаць шчыра і сумленна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі сустрэчы закранулі тэму адказнасці СМІ ў цяперашніх няпростых умовах, калі фэйкавыя навіны здольны сур'ёзна паўплываць на грамадскае меркаванне. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што з'яўляецца прыхільнікам шчырай і сумленнай палітыкі, і параіў медыя дзейнічаць такім жа чынам. "Можна адступіць ад прынцыпаў, але пройдзе час, і ён усё расставіць на месцы", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што СМІ, як бы гэта цяжка і складана ні было, трэба захоўваць аб'ектыўнасць. Беларусы прадаўжаюць будаўніцтва сваёй дзяржавы, і на гэтым шляху важна захоўваць маральныя прынцыпы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі