Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 сакавіка 2016, 13:14

Лукашэнка сумняваецца ў неабходнасці далучэння Беларусі да СГА

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб узаемадзеянні з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй выказаў сумненне адносна неабходнасці далучэння Беларусі да гэтай арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самае галоўнае пытанне: ці трэба нам гэта ў цяперашніх умовах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Яшчэ зусім нядаўна, учора, гаварылі, што нас там не хацелі б бачыць. Сёння нас ужо актыўна да гэтага падштурхоўваюць. Хто? Што, у нас добразычліўцы ў свеце ёсць? Няма. У эканоміцы суцэльная канкурэнцыя. І я заўсёды, калі нашы сапернікі падштурхоўваюць да нейкіх рэчаў, сур'ёзна задумваюся, з чаго б гэта", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што фактычна створаны два магутныя саюзы: з аднаго боку - Трансатлантычнае гандлёвае і інвестыцыйнае партнёрства, з другога - Трансціхаакіянскае партнёрства.

"Што застаецца для Сусветнай гандлёвай арганізацыі ў гэтым свеце? Некаторыя мае калегі ў вузкім коле, калі мы абмяркоўваем гэта пытанне, гавораць, што СГА фактычна сябе вычарпала", - дадаў беларускі лідар.

"Я не гавару аб дробных саюзах: MERCOSUR, Еўразійскі эканамічны саюз і іншыя - іх у свеце мноства. Але вось гэтыя два буйныя аб'яднанні, думаю, што асабліва ўлічваць правілы Сусветнай гандлёвай арганізацыі наўрад ці будуць. Яны будуць абараняць сваіх членаў арганізацый", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"Словам, трэба сёння вызначыцца, што мы будзем рабіць з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Членамі СГА з'яўляюцца галоўныя саюзнікі Беларусі - Расія і Казахстан. "Нам даводзіцца гэта ўлічваць. Тым не менш мы маем пэўную ступень свабоды, не звязаную правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Дык вось гэта ступень свабоды нам патрэбна або не патрэбна? Пры ўступленні ў СГА мы атрымаем нешта больш, або гэта нічога не дасць, або мы звяжам самі сябе пэўнымі абавязацельствамі?" - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прысутных на нарадзе.

Беларусь вядзе перагаворы з СГА ўжо больш як паўтара дзясятка гадоў. "Напэўна, да гэтага часу трэба ўжо адказваць на ўсе пытанні", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі