Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2017, 10:55

Лукашэнка прыбыў у Санкт-Пецярбург для сустрэчы з Пуціным

3 красавіка, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Пулкава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Санкт-Пецярбургу адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця двухбаковых беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, існуючую ў гэтых сферах праблематыку, а таксама ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах.

Знамянальна, што напярэдадні візіту адзначаўся Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У звароце да беларусаў і расіян з гэтай нагоды Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перавагі саюзнай інтэграцыі неаспрэчныя, аднак маштаб дасягненняў не павінен успрымацца як данасць. "Розныя выпрабаванні выяўляюць іх нетрываласць. Таму сумеснымі намаганнямі мы зможам эфектыўна пераадолець цяжкасці, якія дыктуе нам сусветны парадак дня, адкрыць новыя магчымасці для ўздыму нацыянальных эканомік, павышэння дабрабыту нашых народаў і дзяржаў", - гаворыцца ў звароце.

У віншавальнай тэлеграме ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы Уладзімір Пуцін падкрэсліў запатрабаванасць Саюзнай дзяржавы для расіян і беларусаў і высока ацаніў вынікі інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах, дасягнутыя больш як за дваццацігадовы перыяд. Прэзідэнт Расіі таксама адзначыў, што набыты вопыт сумеснай работы дапамагае знаходзіць аптымальныя рашэнні любых, нават самых складаных пытанняў, садзейнічае далейшаму развіццю ўзаемавыгадных расійска-беларускіх сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі