Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 сакавіка 2017, 15:16

Лукашэнка: пры аптымізацыі галоўнае - захаваць эфектыўнасць праваахоўнай сістэмы

10 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Пры правядзенні аптымізацыі неабходна захаваць якасць функцыянавання праваахоўнай сістэмы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па выніках дзейнасці праваахоўных органаў у 2016 годзе і пытаннях аптымізацыі праваахоўнай і судовай сістэм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты працэс ніякім чынам не павінен паўплываць на якасць функцыянавання праваахоўнай і судовай сістэм. Мы не павінны дапусціць, каб скарачэнне праваахоўнага блока прывяло да ўсплёску злачыннасці. Таму неабходна захаваць моцныя і збалансаваныя структуры, здольныя эфектыўна вырашаць існуючыя задачы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер створаны спрыяльныя ўмовы для правядзення аптымізацыі. Гэта даволі моцныя праваахоўныя органы, якія маюць вопыт работы; аснашчаныя і падрыхтаваныя кадры; адбудаваная сістэма дзейнасці сілавога блока, якая дае станоўчыя вынікі, у тым ліку па зніжэнні ўзроўню злачыннасці ў краіне. "Беларусь увайшла ў дзясятку краін з найменшым узроўнем злачыннасці і высокім узроўнем бяспекі ў свеце. Таму цяпер мы можам гаварыць аб далейшым правядзенні аптымізацыі як аб прыярытэтным напрамку", - растлумачыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што аптымізацыя не тоесная скарачэнню. "Нельга яе зводзіць да простага скарачэння штатаў, хоць лішніх людзей быць не павінна", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі