Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 жніўня 2018, 11:55

Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час адрэагаваць на шэраг заяў у СМІ і інтэрнэце

17 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час адрэагаваць на шэраг заяў у СМІ і інтэрнэце. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я адсочваю СМІ, там асобныя ў інтэрнэце заявы і іншае... Я іх чую, я іх бачу, і я пастараюся ў бліжэйшы час на іх адрэагаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён папрасіў прэс-сакратара і прэс-службу разам з Адміністрацыяй Прэзідэнта акумуляваць усе гэтыя заявы, як дробныя, так і вялікія, аб'яднаць па тэматыцы і прадставіць да канца дня. "Каб я мог адказаць людзям, якія спрабуюць кінуць камень у агарод тых рашэнняў, якія мною прымаюцца", - адзначыў Прэзідэнт.

"Але я задаволены ўжо тым, што працэнтаў на 90 гэта пазітыўныя водзывы. Гэта сведчыць аб тым, што людзі, падтрымліваючы Прэзідэнта ў яго дзеяннях, намякаюць на тое, што нам трэба дысцыплінку паднімаць у нашых радах. І гэта будзе зроблена неадкладна", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі