Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2017, 15:37

Лукашэнка: лякарства ад раку і ўнікальная энергакрыніца сталі б прарывам у беларускай навуцы

21 сакавіка, Магілёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вынаходства лякарства ад раку і ўнікальнай крыніцы энергіі стала б прарывам для беларускай навукі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі "Кранаспан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі хацеў бы, каб наша навука зрабіла прарыў у лячэнні людзей, і самае галоўнае, каб мы нарэшце перамаглі гэту страшную чуму, страшную хваробу, з якой мы не можам справіцца. Калі б тут быў прарыў, і мы навучыліся лячыць ракавыя пухліны, як звычайную хваробу, гэта было б шчасце", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў краіне даўно вядуцца навуковыя даследаванні ў гэтым напрамку. Беларускія медыкі ўжо зрабілі нямала, навучыліся дыягнаставаць захворванне на ранняй стадыі і праводзіць унікальныя аперацыі.

"Яшчэ я хацеў бы, каб нашы вучоныя вынайшлі нейкую новую крыніцу энергіі, каб мы на каленях не поўзалі нават перад нашымі братамі, молячы іх і выпрошваючы тону нафты або кубаметр газу", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што беларускія вучоныя перыядычна ствараюць важныя распрацоўкі, аднак на прадпрыемствах іх укараняць адмаўляюцца. На думку кіраўніка дзяржавы, так быць не павінна - ўсе вынаходкі, якія могуць удасканаліць і спрасціць працэс вытворчасці, неабходна абавязкова выкарыстоўваць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі