22 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад кантралюючых органаў і мясцовай улады не абмяжоўваць ініцыятыву людзей, дапамагаць і аказваць належнае садзейнічанне прадстаўнікам бізнесу. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі чалавек хоча штосьці рабіць, не перашкаджайце яму, а дапамажыце. Калі ён чагосьці не ведае, растлумачце. Толькі такім стаўленнем мы зможам забяспечыць максімальную самазанятасць людзей", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што з улікам запытаў насельніцтва павялічаны пералік відаў дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай. Для тых, хто гэтым займаецца, дастаткова раз у квартал унесці невялікую суму і накіраваць пісьмо ў падатковую інспекцыю.
"Галоўнае, не абмяжоўваць ініцыятыву людзей. Хоча чалавек булачкі пячы і прадаваць - няхай займаецца, калі попыт на выпечку ёсць", - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, спажывец сам павінен вырашаць, падстрыгчыся яму ў дарагім салоне або ў два-тры разы танней у цырульні дома. Кожны ў залежнасці ад сваіх даходаў вызначыць, якімі паслугамі яму карыстацца.-0-
