Сцяг Чацвер, 19 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 кастрычніка 2017, 12:31

Лукашэнка даручыў да 7 лістапада завяршыць уборачную і паскорыў з падрыхтоўкай зямлі да веснавых работ

23 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Уборачныя работы павінны быць завершаны ў Беларусі да 7 лістапада. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння, заслухоўваючы даклад аб мерах па завяршэнні асенніх палявых работ у краіне і прапановах па ўдасканаленні структуры пасяўных плошчаў у Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся актуальнымі пытаннямі развіцця аграпрамысловага комплексу рэспублікі, прапанаваўшы больш шырока паглядзець на гэту тэму. "Справа не толькі ў вытворчасці, але і ў канкрэтным жыцці людзей, гэта значыць у сацыяльным аспекце", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на неабходнасць завяршэння ўборачных работ. Было адзначана, што ў цэлым яны ідуць па плане, але разам з тым па некаторых напрамках неабходна паскорыцца. "Хацелася б, каб да 7 лістапда гэтыя работы былі праведзены. Застанецца ў вас крыху кукурузы на зерне, а можа, паспееце ўбраць, і крыху буракоў", - канстатаваў Прэзідэнт.

Наступным этапам павінна стаць падрыхтоўка глебы да веснавых палявых работ. Ад яе якасці будзе залежаць будучы ўраджай, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Пакуль тут работа арганізавана дрэнна. Калі верыць статыстыцы, палова перааранага, як ні дзіўна, у Віцебскай вобласці, паднята зябліва больш за ўсё ў Віцебскай вобласці. Напэўна, так і павінна быць, таму што вясной у Віцебскім рэгіёне, як народ кажа, у поле не ўлезці без ботаў. Таму трэба падрыхтаваць глебу пад сяўбу яравых культур ужо сёння", - даручыў ён.-0-

Лукашэнка: трэба кардынальна змяніць падыход да вядзення сельскай гаспадаркі ў Віцебскай вобласціЛукашэнка: трэба кардынальна змяніць падыход да вядзення сельскай гаспадаркі ў Віцебскай вобласці
"Асобнае, прыватнае пытанне, але вельмі важнае для краіны - Віцебская вобласць. Нам трэба пайсці на сур'ёзную рэформу аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Заяц падвёў папярэднія вынікі ўборачнай: больш як 1 млн т бульбы і 4,6 млн т буракоўЗаяц падвёў папярэднія вынікі ўборачнай: больш як 1 млн т бульбы і 4,6 млн т буракоў
"Цукровыя буракі плануем убраць з валавым зборам 4,6 млн т, што на 325 тыс. т вышэй за ўзровень мінулага года. Уборку бульбы мы завяршаем на працягу двух дзён з валавым зборам 1,06 млн т. Гэтага будзе дастаткова, каб забяспечыць унутранае спажыванне і сфарміраваць экспартны патэнцыял у памеры 500 тыс. т", - расказаў Леанід Заяц.

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі