Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2018, 14:16

Лукашэнка: беларусам яшчэ трэба будзе зразумець ролю БНР

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам яшчэ трэба будзе зразумець ролю БНР. Такое меркаванне сёння выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што як гісторык па адукацыі звяртаўся да гэтай тэмы, вывучаў існуючыя меркаванні. Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да высновы, што ў Беларусі пакуль не разумеюць, што такое БНР і якую ролю яна адыграла.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, у гэтай частцы беларускай гісторыі не ўсё відавочна. З аднаго боку, стваральнікі БНР хацелі адзінства для краіны, з іншага - звярталіся па дапамогу да нямецкага кайзера. Адказваючы на пытанне, якое паступіла ад інтэрнэт-карыстальнікаў, кіраўнік дзяржавы сказаў, што размовы аб тым, каб зрабіць 25 сакавіка дзяржаўным святам, дачасныя. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пакуль ён знаходзіцца на пасадзе Прэзідэнта, гэтага не будзе. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі ўжо ёсць Дзень Незалежнасці. "У нас ёсць Дзень Незалежнасці, і калі б мы тады не перамаглі, то сапраўды ніякай незалежнасці не было б", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Дзень Незалежнасці ў Беларусі адзначаецца 3 ліпеня. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі