Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2018, 12:31

Лукашэнка: Беларусь строга прытрымліваецца дамоўленасцей па супрацоўніцтве ва "Усходнім партнёрстве"

21 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь строга прытрымліваецца дамоўленасцей па супрацоўніцтве ва "Усходнім партнёрстве". Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы на перагаворах закрануў тэму ўдзелу Беларусі ва "Усходнім партнёрстве". Ён лічыць, што "Усходняе партнёрства" з'яўляецца добрым прыкладам нацэленасці Беларусі на эканамічнае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам.

"Мы строга прытрымліваемся лініі дамоўленасцей ва "Усходнім партнёрстве", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён растлумачыў, чаму Беларусь развівае супрацоўніцтва ў рамках гэтай ініцыятывы: "Мы прапануем канкрэтныя рэгіянальныя эканамічныя праекты, якія вельмі патрэбны як Еўрапейскаму саюзу, Беларусі, так і ўсходнім суседзям - нашым і вашым. Гэта аснова, мы ідзём ад жыцця".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі