Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 кастрычніка 2015, 15:40

Лукашэнка азнаёміўся з мадэрнізаваным узбраеннем 120-й асобнай механізаванай брыгады

27 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі азнаёміўся з узорамі мадэрнізаваных узбраення і ваеннай тэхнікі 120-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб арганізацыйна-штатнай структуры, дыслакацыі брыгады, выкананні Дзяржаўнай праграмы па добраўпарадкаванні ваенных гарадкоў, а таксама арганізацыі заняткаў па баявой падрыхтоўцы з выкарыстаннем сучасных камп'ютарызаваных трэнажораў. Прэзідэнт пацікавіўся, наколькі эфектыўная падрыхтоўка на трэнажорах. На думку міністра абароны Андрэя Раўкова, гэты метад з'яўляецца сапраўды эфектыўным і дае магчымасць зменшыць затраты на падрыхтоўку спецыялістаў.

Затым Аляксандр Лукашэнка наведаў пакой баявой славы, дзе адлюстравана гісторыя 120-й асобнай механізаванай брыгады. Ён пакінуў запіс у памятнай кнізе, дзе пажадаў воінам праслаўленага злучэння быць дастойнымі светлай памяці герояў-аднапалчан. "Народ Беларусі даверыў нам бяспеку радзімы, мір і спакой на беларускай зямлі, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі - Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі. - Апраўдвайце гэты высокі давер сваёй ратнай працай у імя працвітання Айчыны".

Кіраўнік дзяржавы пабываў таксама ў адной з казарм брыгады, дзе азнаёміўся з арганізацыяй жыцця і быту ваеннаслужачых. У адрамантаваных казармах створаны добрыя ўмовы для салдат.

Аляксандр Лукашэнка, змяніўшы праграму наведвання брыгады, зайшоў таксама ў салдацкую сталовую, дзе яму паказалі, як і чым харчуюцца ваеннаслужачыя, а таксама па-за праграмай наведаў медыцынскую роту.

На вайсковым стрэльбішчы Прэзідэнту прадэманстравалі ўзоры ваеннай тэхнікі, баявой формы адзення, экіпіроўкі і стралковай зброі, якую плануецца прыняць на ўзбраенне механізаваных брыгад.

Ён азнаёміўся з тактыка-тэхнічнымі характарыстыкамі пісталетаў і іншай стралковай зброі, што знаходзіцца на ўзбраенні ва Узброеных Сілах (у тым ліку гістарычных часоў Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў). Прэзідэнту былі прадэманстраваны сучасныя аптычныя сродкі айчыннай вытворчасці, якія даюць магчымасць весці стральбу ў любы час сутак без дадатковых карэкціровак. Ваеннаслужачыя прадэманстравалі Прэзідэнту элементы тактычнай стральбы з выкарыстаннем айчынных аптычных прыцэлаў.

На памяць аб сустрэчы ваеннаслужачыя ўручылі Аляксандру Лукашэнку сувенір.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі