Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка аб пытанні смяротнай кары: я не магу сам адмяніць рашэнне, прынятае народам

Прэзідэнт 24.11.2017 | 17:28

24 лістапада, Буда-Кашалёва /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе размовы з журналістамі падкрэсліў, што пытанне захавання смяротнай кары было прынята на рэферэндуме і ён не мае права яго адмяніць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што еўрапейцы часта гавораць: прыпыніце, забараніце смяротную кару. "Я не магу адмяніць сам рашэнне, якое прыняў народ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі мы захочам гэта зрабіць, то трэба вынесці гэта пытанне на рэферэндум", - сказаў Прэзідэнт. "Калі мы сёння вынесем пытанне аб смяротнай кары на рэферэндум, мне не трэба вам расказваць, вы ведаеце, які будзе вынік, - упэўнены беларускі лідар. - Сустракаючыся з кіраўніком МЗС Германіі, я яму таксама сказаў: калі ў вас, у немцаў, сёння выносіць гэта пытанне на рэферэндум, то пры той тэрарыстычнай атацы, якую зведвае Еўропа і многія краіны свету, ведаеце, які будзе вынік. Народ жа бачыць, якім гэта моцным тормазам можа быць для некаторых шалёных галоў. Таму я яму гавару, што хутка еўрапейцы, магчыма, будуць вывучаць наш вопыт".

"Наогул, што датычыцца смяротнай кары, я яму задаў пытанне: вы вельмі сябруеце з некаторымі краінамі Блізкага Усходу, іншых рэгіёнаў, ЗША, і чаму з іх не патрабуеце тое, што патрабуеце з Беларусі? Ён прамаўчаў. Таму і ў гэтым пытанні, я думаю, мы дамовімся", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама канстатаваў, што ў свеце і рэгіёне сёння вельмі шмат пытанняў, звязаных з бяспекай, дзе Беларусь адыгрывае і здольна адыграць яшчэ большую ролю. "Таму сёння Беларусь - як ціхая, спакойная, дастойная краіна, своеасаблівы спонсар бяспекі на еўрапейскім кантыненце - запатрабавана ў самой Еўропе, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - Мы гэта бачым, мы гэта чуем, мы гэта цэнім і заўсёды будзем ісці насустрач інтарэсам еўрапейскіх дзяржаў, калі перад намі не будуць ставіць пытанне (як гэта было раней, цяпер ужо не): вы з Расіяй ці вы з Еўропай. Я на такія пытанні нават не адказваю".

Як падкрэсліў Прэзідэнт, у Расіі жывуць нашы родныя браты. "Добрыя яны, не вельмі, дрэнныя - братоў не выбіраюць. Мы, можа, таксама чым-небудзь ім не падабаемся. Але мы родныя. Таму перад намі не трэба ставіць гэтыя пытанні: вы з кім. Мы будзем сябраваць і працаваць з Еўропай, але Расія для нас святое", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.