Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2017, 09:43

Кітай можа выдзеліць Беларусі $1 млрд для завяршэння мадэрнізацыі НПЗ

16 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кітай разгледзіць магчымасць выдзялення Беларусі крэдыту ў памеры $1 млрд для завяршэння мадэрнізацыі нафтаперапрацоўчых заводаў. Аб гэтым заявіў сёння Старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Сі Цзіньпіна, Кітай мае магчымасць аказаць Беларусі садзейнічанне ў гэтым пытанні. У сувязі з гэтым ён даручыў кіраўнікам профільных ведамстваў прапрацаваць гэта пытанне.

Праекты па мадэрнізацыі беларускіх НПЗ тэхнічна складаныя. Уладальнікі тэхналогій - у асноўным еўрапейскія і амерыканскія кампаніі, таму ад магчымасці прадастаўлення нязвязаных крэдытаў залежыць паспяховасць і эфектыўнасць іх рэалізацыі.

Паводле ацэнак спецыялістаў, неабходная сума складае амаль $1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі