Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2017, 16:31

"Яны не могуць з намі канкурыраваць" - Лукашэнка растлумачыў цяжкасці з пастаўкамі прадукцыі ў Расію

21 сакавіка, Магілёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі "Кранаспан" растлумачыў цяжкасці з пастаўкамі прадукцыі ў Расію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пэўныя цяжкасці з пастаўкамі беларускіх прадуктаў харчавання на расійскі рынак звязаны не з іх якасцю, а з тым, што вытворцы з суседняй краіны часам не вытрымліваюць канкурэнцыі.

"Яны не могуць з намі канкурыраваць, таму што мы стварылі добрыя прадпрыемствы. Вазьміце "Бабуліну крынку" - магілёўскую кампанію. Гэта брэнд Беларусі, адна з лепшых сусветных кампаній. Яны ж вырабляюць проста цудоўную прадукцыю. Гэта выдатнае прадпрыемства, і ў нас такіх шмат. У кожнай вобласці створаны кампаніі, у некаторых - па дзве. Таму яны не могуць з намі канкурыраваць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама дадаў, што калі ў Расіі здарыліся эканамічныя праблемы, то яны паўплываюць і на Беларусь, паколькі значная частка прадукцыі пастаўляецца менавіта туды. "Усё ад нас не залежыць", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі