Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 кастрычніка 2017, 09:41

Вынікі СМЗС і саміту ў Сочы абмяркуюць пастаянныя прадстаўнікі краін СНД 24 кастрычніка

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца ў Мінску 24 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

Пастаянныя прадстаўнікі абмяркуюць вынікі праведзеных у Сочы пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, а таксама задачы Савета пастаянных прадстаўнікоў і Выканкама СНД па рэалізацыі прынятых дакументаў.

Як нагадалі ў прэс-службе, 10 кастрычніка СМЗС прыняў 17 дакументаў, якія датычацца розных аспектаў узаемадзеяння ў інтэграцыйным аб'яднанні. Адобраныя кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў праекты дакументаў прадстаўлены на разгляд праведзенага пазней пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Таксама яны будуць разгледжаны 3 лістапада ў Ташкенце на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў.

Кіраўнікамі дзяржаў у Сочы прынята 18 дакументаў, мэтай якіх з'яўляецца далейшае пашырэнне і паглыбленне супрацоўніцтва ў эканоміцы, культурна-гуманітарных галінах, у сферах абароннай палітыкі, аховы знешніх граніц, процідзеяння тэрарызму, і шэраг дакументаў па адаптацыі Садружнасці да новых рэалій.

Акрамя таго, на пасяджэнні плануецца абмеркаваць дзейнасць створанага ў 2007 годзе Савета кіраўнікоў міграцыйных органаў дзяржаў - удзельніц СНД. З падрабязнай інфармацыяй аб дзейнасці органа за дзесяць гадоў яго існавання выступіць намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалай Мельчанка.

Плануецца, што ў пасяджэнні прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі