Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 чэрвеня 2017, 12:42

В'етнам высока ацэньвае дружалюбныя адносіны з Беларуссю - Чан Дай Куанг

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. В'етнам высока ацэньвае дружалюбныя адносіны і шматбаковае супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг у час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння я вельмі рады адзначыць, што адносіны паміж нашымі краінамі бесперапынна развіваюцца ва ўсіх галінах. В'етнам высока ацэньвае, умацоўвае і развівае традыцыйна дружалюбныя адносіны і шматбаковае супрацоўніцтва з Беларуссю, будуе аснову для вываду нашых адносін на новы ўзровень", - сказаў Чан Дай Куанг.

Прэзідэнт В'етнама дадаў, што краіны рэгулярна абменьваюцца дэлегацыямі на высокім узроўні, што ўносіць вялікі ўклад у будаўніцтва даверных адносін і надае імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву ва ўсіх галінах. У прыватнасці, ён высока ацаніў вынікі візіту ў Беларусь у лістападзе 2014 года генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонга, а таксама дзяржаўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў В'етнам у снежні 2015 года.

"Рэалізацыя падпісаных дакументаў абодвума бакамі мае добрыя вынікі, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Чан Дай Куанг павіншаваў беларускі бок з надыходзячым Днём Незалежнасці. "Я ўпэўнены, што пад вашым кіраўніцтвам, спадар Прэзідэнт, народ Беларусі будзе актыўна рухацца па выбраным шляху і дасягаць новых мэт у працэсе грамадска-эканамічнага развіцця", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі