16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя пасяджэнні палат парламента новага склікання адбудуцца 11 і 12 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання адбудзецца 11 кастрычніка ў 11.00 у горадзе Мінску. Першая сесія Савета Рэспублікі шостага склікання - 12 кастрычніка, таксама ў 11.00.
"Такія нашы прапановы. Для абедзвюх палат парламента гэтыя тэрміны з'яўляюцца апошнімі: па Канстытуцыі гэта павінна быць не пазней як праз 30 дзён пасля правядзення выбараў", - заўважыла Лідзія Ярмошына.
Да гэтага абедзве палаты беларускага парламента будуць засядаць у старым складзе, паколькі на іх ускладзена адказнасць разгледзець бюджэт на наступны год.-0-