Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 красавіка 2017, 14:22

Генсакратаром АДКБ стане прадстаўнік Арменіі Юрый Хачатураў

14 красавіка, Бішкек /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Генеральным сакратаром АДКБ стане прадстаўнік Арменіі Юрый Хачатураў. Такое рашэнне прынялі кіраўнікі дзяржаў - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў час нефармальнай сустрэчы ў Бішкеку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў журналістам намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў, рашэнне прынята прэзідэнтамі аднагалосна. Юрый Хачатураў будзе афіцыйна назначаны 2 мая 2017 года.

Лідары краін таксама абмеркавалі процідзеянне выклікам і пагрозам, што існуюць сёння ў рэгіёне АДКБ. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які з'яўляецца старшынёй Савета калектыўнай бяспекі, праінфармаваў кіраўнікоў дзяржаў аб прыярытэтах, якія аб'явіла краіна на перыяд свайго старшынства ў арганізацыі.

Таксама вырашана ўзнагародзіць былога генеральнага сакратара арганізацыі Мікалая Бардзюжу, які кіраваў ёю больш за 13 гадоў, ганаровым знакам АДКБ I ступені за асаблівы ўклад у станаўленне арганізацыі, развіццё супрацоўніцтва паміж яе членамі, умацаванне калектыўнай бяспекі, міру і стабільнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі