Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 чэрвеня 2017, 11:11

Беларусь і В'етнам маюць добрую аснову для ўмацавання і пашырэння супрацоўніцтва - Чан Дай Куанг

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам маюць добрую аснову для ўмацавання і пашырэння супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг у час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што мы ўжо зрабілі - аснова для ўмацавання і пашырэння нашых сувязей. Я гатовы з вамі абмяркоўваць усе меры для паглыблення супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць развіццю гандлёва-эканамічных сувязей", - сказаў Чан Дай Куанг.

Прэзідэнт В'етнама адзначыў, што ў Беларусі і В'етнама агульная шматгадовая гісторыя, якая напісана ў тым ліку крывёй. "Калі мы вялі вайну за незалежнасць, вы былі побач з намі. Мы за гэта вельмі ўдзячны і даражым гэтым", - падкрэсліў ён.

В'етнамскі лідар дадаў, што рады наведваць з візітам прыгожую, гераічную і гасцінную Беларусь, і падзякаваў Аляксандру Лукашэнку ад імя ўсёй дэлегацыі за цёплы і брацкі прыём.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі