Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
29 ліпеня 2016, 14:34
Лідзія Ярмошына

Інфармаванне выбаршчыкаў аб ходзе парламенцкай кампаніі ажыццяўляецца ў дастатковым аб'ёме

Лідзія Ярмошына
Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць дастатковым інфармаванне выбаршчыкаў аб ходзе парламенцкай кампаніі. Аб гэтым яна паведаміла журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я лічу, што інфармаванне ажыццяўляецца ў дастатковым (аб'ёме. - Заўвага БЕЛТА), а можа, мы нават часам і перабольшваем, калі ўвесь вечар на экране адна Ярмошына па ўсіх тэлеканалах. Усё ж такі, напэўна, трэба неяк разбаўляць, каб у выбаршчыкаў аскомы не было ад гэтага ўсяго. Таму я думаю, інфармаванне дастатковае. Сайт ЦВК, на маю думку, вельмі своечасова рэагуе і дае інфармацыю наконт тых працэсаў, якія праходзяць у рамках цяперашняй выбарчай кампаніі", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, яна не мае права рэкамендаваць СМІ ўзмацніць або аслабіць асвятленне кампаніі па выбарах у парламент. "Сродкі масавай інфармацыі самастойна праводзяць сваю рэдакцыйную палітыку, і адносна інфармавання ў мяне прэтэнзій няма. Больш таго, я абсалютна ўпэўнена, што пасля таго як пачнецца працэс перадвыбарнай агітацыі, узрасце роля палітычнай аналітыкі і ўся перадвыбарная тэматыка набудзе больш строга акрэслены палітычны характар", - сказала яна.

Наконт інтарэсу выбаршчыкаў да цяперашняй парламенцкай кампаніі Лідзія Ярмошына адзначыла: "Сказаць, што ўсе выбаршчыкі ў адзіным парыве сочаць за маімі выступленнямі або публікацыямі ў прэсе, было б істотным пераборам. Вядома, ёсць пэўная частка людзей, якая цікавіцца палітыкай. Інтарэс да палітыкі іншых людзей, можа, значна зніжае гарачая пара, перыяд водпускаў і іншыя задачы, што стаяць на гэты момант перад той ці іншай сям'ёй. Але, думаю, у верасні, асабліва калі выбаршчыкі будуць бачыць рэальныя выступленні кандыдатаў, калі яны іх ацэняць, тады (я абсалютна ўпэўнена) павысіцца інтарэс да выбараў", - сказала кіраўнік ЦВК.

Яна таксама звярнула ўвагу, што пакуль ідзе працэс вылучэння прэтэндэнтаў і няма зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты, якія могуць весці агітацыю. "Выбаршчыкаў цікавяць не працэдуры, а людзі, якіх яны пакуль не бачаць", - лічыць Лідзія Ярмошына.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі