Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 кастрычніка 2017, 13:28

У Беларусі ў 2018 годзе плануецца ўвесці 3,5 млн кв.м жылля

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2018 годзе плануецца ўвесці 3,5 млн кв.м жылля, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін сёння на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2018 годзе плануецца ўвесці 3,5 млн кв.м жылля ў цэлым, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай - 700 тыс. кв.м, - сказаў Анатоль Калінін. - Прыярытэтам, як і раней, з'яўляюцца шматдзетныя сем'і, дзеці-сіроты".

Пры гэтым віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ўрадам пастаўлена задача забудоўшчыкам пры будаўніцтве новых мікрараёнаў фарміраваць жылое асяроддзе. Паводле яго слоў, комплексная тэрыторыя будзе забудоўвацца з улікам патрабаванняў да жылога асяроддзя, бо яно павінна быць зручным для грамадзян, якія будуць там пражываць. "У першую чаргу выключаецца ўнутры гэтай тэрыторыі паркоўка транспарту", - сказаў Анатоль Калінін.

На бягучы год праграма жыллёвага будаўніцтва, паводле слоў віцэ-прэм'ера, у цэлым выконваецца. Так, на 1 кастрычніка ўведзена ў эксплуатацыю амаль 2,9 млн кв.м агульнай плошчы жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай - 400 тыс. кв.м.

"За бягучы год чакаем увод арыенціровачна 50 тыс. кватэр. З дзяржпадтрымкай пабудуем 8 тыс. кватэр, для шматдзетных - 4360 кватэр", - праінфармаваў Анатоль Калінін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі