Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 кастрычніка 2016, 18:55

Саўмін устанавіў нормы спажывання жыллёва-камунальных паслуг для разліку безнаяўных субсідый

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў нормы спажывання жыллёва-камунальных паслуг для разліку безнаяўных жыллёвых субсідый. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 верасня 2016 года нумар 789, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Для разліку безнаяўных жыллёвых субсідый устаноўлены нормы (нарматывы) спажывання паслуг па тэхнічным абслугоўванні, капітальным рамонце, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома, тэхнічным абслугоўванні ліфта, гарачым і халодным водазабеспячэнні, водаадвядзенні (каналізацыі), цеплазабеспячэнні, абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі. Таксама вызначаны нормы спажывання паслуг электразабеспячэння, газазабеспячэння, забеспячэння звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальных балонных або рэзервуарных установак, нормы кампенсавання расходаў арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, на электраэнергію, што спажываецца на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, у шматкватэрным жылым доме.

Па тэхнічным абслугоўванні - гэта 20 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання на кожнага зарэгістраванага па месцы жыхарства і 10 кв.м на сям'ю. Для непрацуючых пенсіянераў, якія дасягнулі ўзросту, устаноўленага для атрымання пенсіі па ўзросце на агульных падставах, непрацуючых інвалідаў норма ўстаноўлена ў межах агульнай плошчы жылога памяшкання. Па тэхнічным абслугоўванні ліфта норма складзе Br0,6911 у месяц. Што датычыцца гарачага і халоднага водазабеспячэння і водаадвядзення ў жылых памяшканнях (жылых дамах), абсталяваных водаправодам і каналізацыяй, то па водазабеспячэнні і водаадвядзенні ўстаноўлены нарматыў 140 л у суткі; гарачым водазабеспячэнні (цеплавая энергія на падагрэў вады) - 0,0042 гігакалорыі ў суткі. Норма па цеплазабеспячэнні ўстаноўлена ў памеры 0,026 гігакалорыі на 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання.

Пастановай таксама ўстаноўлены нормы спажывання паслуг электразабеспячэння. У ацяпляльны перыяд для сем'яў, якія складаюцца з 1 чалавека, гэта 475 кВт.гадз у месяц, з 2 чалавек - 520, трох - 550, чатырох - 600, пяці - 650, шасці і больш - 700 кВт.гадз у месяц. У летні перыяд для сем'яў, якія складаюцца з 1 чалавека, гэта 75 кВт.гадз у месяц, 2 чалавек - 120, трох - 150, чатырох - 200, пяці - 250, шасці і больш - 300 кВт.гадз у месяц.

Таксама ўстаноўлены нормы спажывання паслуг газазабеспячэння, забеспячэння звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальных балонных або рэзервуарных установак. У прыватнасці, пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка, за выключэннем газавага, пры газазабеспячэнні норма спажывання прыроднага газу складзе 8 куб.м у месяц, а пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) пры газазабеспячэнні - 23 куб.м у месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка пры газазабеспячэнні гэта норма будзе 13 куб.м у месяц, пры наяўнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў у ацяпляльны перыяд пры газазабеспячэнні норма спажывання прыроднага газу складзе 160 куб.м у месяц, а ў летні перыяд пры газазабеспячэнні - 60 куб.м у месяц.

"Што датычыцца нормы кампенсавання расходаў арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, на электраэнергію, што спажываецца на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання, у шматкватэрным жылым доме, то, згодна з пастановай, норма кампенсавання расходаў на электраэнергію, што спажываецца на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання, за выключэннем ліфтаў, на аднаго чалавека складзе Br0,39 в месяц, кампенсаванне расходаў на электраэнергію, што спажываецца на работу ліфтаў, - Br0,26", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Пастанова ўступіла ў сілу з 1 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі