24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) зняла часовыя абмежаванні на ўвоз прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.
Рассельгаснагляд прыняў рашэнне адмяніць уведзеныя раней часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі з прадпрыемстваў ЗАТ "МераГолд" і СТАА "Мясапрадукт". Абмежаванні знімаюцца з 24 кастрычніка.
Акрамя таго, з 24 кастрычніка адмяняюцца часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з прадпрыемстваў МПП "Гарадзея" ТАА "Вікас" і ТАА "Бярэзінскі мясакабмінат".-0-