4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія паставіць у IV квартале бягучага года на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы 4,5 млн т нафты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне "Белнафтахім".
"На беларускія НПЗ будзе пастаўлена 4,5 млн т нафты па графіку. Такі аб'ём адпавядае заяўцы беларускага боку", - адзначылі ў канцэрне.-0-