Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2016, 15:23

Прадпрыемствы Мінпрама плануюць у 2016 годзе скараціць пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць на $100 млн

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці ў бягучым годзе плануюць скараціць пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць на $100 млн. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым пытанне пад кантролем. Мы ў 2016 годзе плануем пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць скараціць на $100 млн", - праінфармаваў першы намеснік міністра. Ён нагадаў, што гэта пытанне разглядалася на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дадзены даручэнні прэм'ер-міністра па гэтай рабоце. "Усё гэта распісана па прадпрыемствах. Гэтыя графікі, думаю, будуць выкананы", - дадаў ён.

Паводле слоў Генадзя Свідзерскага, у асобных сітуацыях прадпрыемствам цяжка запатрабаваць існуючую запазычанасць. У якасці прыкладу ён прывёў пастаўкі тэхнікі ў Венесуэлу. "У гэтай краіне праект быў паспяховым, але адбыліся ўсім вядомыя там падзеі. Частка запазычанасці па трактарах і аўтамабілях ёсць, перспектыва яе вяртання цяпер невысокая, але тым не менш мы гэту работу прадаўжаем і ўсё ж такі павінны знайсці падыходзячы варыянт", - растлумачыў ён.

Таксама першы намеснік міністра спыніўся на пытаннях пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці за сельгастэхніку. "Трактары, камбайны былі пастаўлены ў мінулым годзе, разлікі з МТЗ, "Гомсельмашам" не праведзены, але мы знаходзім варыянты. Гэта работа суб'ектаў гаспадарання", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі