Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 кастрычніка 2021, 14:13

Міністр ЕЭК расказаў аб планах па стварэнні зон свабоднага гандлю ЕАЭС з трэцімі краінамі

12 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Член Калегіі (міністр) па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў сёння на прэс-канферэнцыі расказаў аб планах па стварэнні зон свабоднага гандлю Еўразійскага эканамічнага саюза з трэцімі краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З Егіптам перагаворы ўжо на актыўнай стадыі, - паведаміў міністр ЕЭК. - Спадзяюся, што ў бліжэйшым будучым мы зможам расказаць аб дасягнутых прынцыповых дамоўленасцях. Гэта шырокая здзелка, яна будзе суправаджацца, вядома, работай краін па двухбаковым парадку дня: Расія працуе актыўна, Беларусь працуе актыўна, развіваюцца вытворчасці. У цэлым, гэта (Егіпет. - Заўвага БЕЛТА) вароты ў афрыканскі, арабскі рэгіён, вельмі важная краіна".

Андрэй Сляпнёў таксама нагадаў, што цяпер вядзецца работа па заключэнні поўнафарматнага пагаднення з Іранам: цяпер у ЕАЭС з гэтай краінай дзейнічае часовае пагадненне аб рэжыме свабоднага гандлю. Акрамя таго, вядуцца перагаворы з Індыяй.

"Мы вядзём даследаванні па пераходу да перагавораў з такімі краінамі, як Манголія і Інданезія. Інданезія - важны рынак, там больш за 280 млн чалавек. Тое, што мы маем сёння, - гэта вельмі амбіцыйны парадак дня, я лічу", - дадаў міністр ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі