Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2018, 16:00

Мадэрнізацыю "Нафтана" і Мазырскага НПЗ плануецца завяршыць да 7 лістапада 2019 года

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыю ААТ "Нафтан" і Мазырскага НПЗ плануецца завяршыць да 7 лістапада 2019 года, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння рэалізуюцца сур'ёзныя інвестыцыйныя праекты на "Нафтане" і Мазырскім НПЗ. Кошт праекта на "Нафтане" складае $1,64 млрд, на Мазырскім НПЗ - $1,735 млрд. Нам трэба быць канкурэнтаздольнымі і адаптавацца да сусветных эканамічных умоў, таму неабходна вырашыць некалькі задач: павялічыць магутнасці нашых заводаў, глыбіню перапрацоўкі нафты (да 90-92 працэнтаў), выхад светлых нафтапрадуктаў, каб атрымліваць больш прыбытку. Да 7 лістапада 2019 года мы павінны завяршыць мадэрнізацыю", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Ён таксама пракаменціраваў нядаўняе падаражанне аўтамабільнага паліва. "У Беларусі цэны на аўтамабільнае паліва істотна ніжэйшыя, чым у суседніх краінах. Гэта парадаксальная сітуацыя, паколькі Беларусь - краіна, якая здабывае ўсяго толькі 1,7 млн т, а спажывае 7,5 млн т нафты. Да таго ж, вы бачыце, што адбываецца з цэнамі на нафту: яны літаральна за месяц значна выраслі. Таму нам трэба павышаць цэны на аўтамабільнае паліва ў разумных межах", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі