Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2018, 20:00

Кітай будзе сертыфікаваць частку сваіх аўтамабіляў у Беларусі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай будзе сертыфікаваць частку сваіх аўтамабіляў у Беларусі, паведаміў сёння кітайскім журналістам першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Сяргея Чыжыка, Кітай частку сваіх машын, у тым ліку Geely, будзе сертыфікаваць на рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын НАН.

Першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН расказаў аб развіцці беларуска-кітайскага навуковага супрацоўніцтва. Так, за апошнія тры гады паміж краінамі заключана 17 пагадненняў, функцыянуюць 20 сумесных лабараторый, у тым ліку па распрацоўцы магнітных матэрыялаў і мадыфікаванага графіту, сельскагаспадарчай мікрабіялогіі. У сваю чаргу старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч выказаўся за развіццё сеткі беларуска-кітайскіх лабараторый па лазернай фізіцы, хіміі, нанатэхналогіях.

Плануецца, што ў маі Беларусь наведае прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук Бай Чуньлі, які ў мінулым годзе быў выбраны замежным членам-карэспандэнтам НАН. Чакаецца, што яго цяперашні візіт пасадзейнічае развіццю супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі