12 чэрвеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" гатова да прамога ўдзелу фізічных асоб у таргах, паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення БВФБ Андрэй Аўхіменя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Біржа гатова і тэхнічна, і маральна. Але ёсць моманты, якія павінны быць урэгуляваны на ўзроўні нарматыўна-прававых дакументаў Нацыянальнага банка", - адзначыў Андрэй Аўхіменя.
Паводле яго слоў, ужо ў гэтым годзе фізічныя асобы змогуць выходзіць на біржу ад імя банкаў. "У прынцыпе фізасобы гэта не адчуюць. Працэдура будзе даволі простай. Грамадзянін зможа аформіць інтэрнэт-банкінг або ў мабільным банкінгу заяўку, і яна пойдзе на біржу. Прамы выхад фізасоб прапісаны ў нас у плане па лібералізацыі на пачатак 2018 года", - адзначыў Андрэй Аўхіменя.
Цяпер стаіць задача па выбудоўванні тэхнічных працэсаў так, каб будучы кліент не адчуў ніякіх цяжкасцей пры ўдзеле ў таргах. "Мы спадзяёмся, што Банк Масква-Мінск будзе адным з першых, хто падключыцца да працэсу", - сказаў Андрэй Аўхіменя. Таксама ён выказаў надзею, што і іншыя банкі рэспублікі будуць зацікаўлены ва ўдзеле.
Сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы Банк Масква-Мінск атрымаў статус маркетмейкера. Гэта першы банк у краіне з такім статусам.-0-