Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2016, 18:19

Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў нумар 503 ад 28 чэрвеня 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў беларускім урадзе.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $80,6 да $95,9 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павялічыцца з $57,2 да $68 за 1 т, на таварныя бензіны - з $49,1 да $58,4 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $38,3 за 1 т (была $32,2). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны таксама былі павышаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі