Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 чэрвеня 2018, 15:03

Беларусь прапануе Расіі аднавіць тавараабарот у памеры $40 млрд

13 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прапануе замацаваць у якасці стратэгічнай задачы выхад Беларусі і Расіі на тавараабарот у памеры больш як $40 млрд. Аб гэтым кіраўнік беларускага ўрада заявіў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Замацаваны ў 2017 годзе пазітыўны трэнд да аднаўлення эканамічнага росту ў нашых краінах знайшоў адлюстраванне ў выніках двухбаковага гандлю. За мінулы год узаемны тавараабарот павялічыўся на 23,5 працэнта і склаў $32,4 млрд. Прычым узаемны тавараабарот больш як на 80 працэнтаў забяспечаны плацяжамі ў нацыянальных валютах, перш за ўсё, у расійскім рублі. Добра было б, калі б увесь узаемны тавараабарот і ў галіне цэнаўтварэння фарміраваўся выключна ў нацыянальных валютах - беларускіх і расійскіх рублях", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, цяпер важна прыкласці максімум намаганняў для замацавання тэндэнцыі росту ўзаемнага тавараабароту. "У якасці стратэгічнай задачы прапаную замацаваць выхад на ранейшы ўзровень тавараабароту ў аб'ёме звыш $40 млрд", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Сёння першае пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пасля выбараў Прэзідэнта Расіі і фарміравання новага складу ўрада. "Перакананы, што нам удасца не толькі захаваць дасягнуты ўзровень міжурадавых адносін, але і ўзняць яго на новую вышыню, якая адпавядае сучасным патрабаванням і выклікам", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Вынікі сённяшняга пасяджэння саюзнага Саўміна стануць прадметам разгляду на маючым адбыцца пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. З улікам гэтага кіраўнік беларускага ўрада прапанаваў правесці сёння агляд двухбаковых адносін не толькі ў кантэксце канстатацыі праблем, але і з пазіцый вызначэння канкрэтных падыходаў да далейшых дзеянняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі