Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 жніўня 2016, 13:47

Беларусь і Інданезія плануюць супрацоўнічаць у IT-сферы

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Гандлёва-прамысловай палаты асаблівай акругі Джак'якарта (Інданезія) на чале з Яе Каралеўскай Высокасцю Прынцэсай Пембаюн наведала Парк высокіх тэхналогій (ПВТ). Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ПВТ.

Мэтай візіту стала вывучэнне вопыту стварэння і развіцця Парка высокіх тэхналогій у Беларусі, азнаямленне з падрыхтоўкай спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій.

На сустрэчы з кіраўніцтвам адміністрацыі ПВТ Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Пембаюн расказала, што перад Інданезіяй стаіць маштабная задача па стварэнні і развіцці аналага Сіліконавай даліны. У сувязі з гэтым прадстаўнікі Інданезіі ўважліва вывучылі нюансы арганізацыі дзейнасці беларускага Парка высокіх тэхналогій і абмеркавалі актуальныя пытанні.

У ходзе перагавораў таксама закраналася тэма адукацыі ў сферы ІТ. Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Пембаюн удзяляе вялікую ўвагу адукацыі ў Інданезіі, таму дырэктар ПВТ Валерый Цапкала падрабязна спыніўся на пытанні супрацоўніцтва з ВНУ, расказаў, як кампаніі-рэзідэнты праводзяць падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў.

На заканчэнне візіту дэлегацыя наведала бізнес-інкубатар, дзе азнаёмілася з прынцыпамі работы і бягучымі вынікамі дзейнасці аддзела падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва адміністрацыі ПВТ.

Інданезійскі і беларускі бакі дамовіліся аб прадаўжэнні кантактаў і далейшым развіцці беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі