Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь гатова пастаўляць у кітайскую правінцыю Шаньдун шырокі спектр прадуктаў харчавання - Кабякоў

Эканоміка 13.09.2017 | 12:23

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова пастаўляць у кітайскую правінцыю Шаньдун шырокі спектр прадуктаў харчавання, паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам правінцыі Шаньдун Гун Чжэнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы заўважаем усё большы попыт у Кітаі на якасныя прадукты харчавання. Такая тэндэнцыя характэрна і для правінцыі Шаньдун. Беларускія прадукты маюць рэпутацыю натуральных і экалагічна чыстых. Мы гатовы наладжваць пастаўкі шырокай лінейкі харчовых тавараў: малака, дзіцячага харчавання, ялавічыны, курынага мяса, напіткаў і кандытарскіх вырабаў, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - У выпадку паставак прадуктаў харчавання лічым магчымым задзейнічаць і чыгуначныя пастаўкі па маршруце Шаўковага шляху ў кантэйнерах, якія пакуль не ў поўнай меры загружаны на шляху з Еўрапейскага саюза ў Кітай".

У цэлым Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з правінцыяй Шаньдун па ўсім спектры пытанняў: пачынаючы ад забеспячэння транзіту па маршруце ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях", супрацоўніцтва ў сферы турызму і адукацыі і заканчваючы стварэннем сумесных высокатэхналагічных вытворчасцей у індустрыяльным парку "Вялікі камень". Прэм'ер-міністр вітае рашэнне кітайскай кампаніі Weichai стаць рэзідэнтам "Вялікага каменя". Weichai разам з МАЗам пабудуе ў парку завод па выпуску рухавікоў. "Праект кампаніі сапраўды высокатэхналагічны, што адпавядае профілю індустрыяльнага парка. Ён ствараецца менавіта для развіцця вытворчасцей і інавацый, а не проста для гандлю", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Паколькі губернатар Шаньдуна асабіста працуе над прыцягненнем у кітайскую правінцыю сусветных лідараў у галіне інфармацыйных тэхналогій, робататэхнікі і інтэлектуальнай вытворчасці, беларускі бок быў бы ўдзячны за прыцягненне гэтых кампаній да ўдзелу ў праектах у "Вялікім камені".

Па выніках перагавораў падпісаны дагавор аб сумеснай дзейнасці паміж ААТ "МАЗ" і Weichai.

Шаньдун - адна з самых эканамічна развітых правінцый, важны індустрыяльны раён КНР. Знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы, мае лепшую транспартную сетку ў Кітаі. У правінцыі развіта горназдабываючая прамысловасць, вядзецца здабыча каменнага вугалю і нафты, а таксама жалезнай руды, баксітаў, графіту, солі. Развіваецца нафтаперапрацоўчая прамысловасць. Асноўныя культуры, якія вырошчваюцца, - пшаніца, соевыя бабы, проса, рыс, бавоўнік, арахіс, тытунь. Развіты рыбалоўства і марскія промыслы (крэветкі, марскія грабеньчыкі, трэпангі, марскія вожыкі).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Вадзіцелі 22 верасня могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам Мінска пры прад'яўленні правоў і тэхнічнага пашпарта на аўто.