3 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Фотавыстава "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" - здабытак сусветнай культуры" адкрылася на ВДНГ у Маскве. Яна разгарнулася ў павільёне "Рэспубліка Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
На фотавыставе можна ўбачыць як сам палацава-паркавы ансамбль, бастыёны замка і замкавы двор, земляныя валы, маляўнічыя паркі і возера, так і ўнутранае ўбранне. У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі бальнай, каміннай, паляўнічай, зорнай і тэатральнай залаў, бібліятэкі і архіва, капліцы, калекцыйнага кабінета "Мінералы", спальні і кабінета князя, салона і спальні княгіні, зала слуцкіх паясоў.-0-