Сцяг Чацвер, 26 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 мая 2016, 10:17

Выстаўка беларускіх абразоў адкрылася ў музеі Ватыкана

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка беларускіх абразоў адкрылася ў Музеі Ватыкана. Такая інфармацыя была агучана ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў настаяцеля Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэя Фёдара Поўнага, гэты выставачны праект прадэманстраваў усяму свету, наколькі блізкія дзве галіны хрысціянства. "Мы аб'ядналі нашы намаганні, і ідэя рэальна ажыццявілася. Гэта сапраўды падзея, і не толькі ў рамках Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, а ў рамках краіны. Гэта экспазіцыя адлюстроўвае дух і настрой нашага народа, які на працягу стагоддзяў быў міралюбівым і накіраваны на стварэнне", - лічыць ён.

У сваю чаргу генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў выказаў меркаванне, што выстаўка беларускіх абразоў - унікальная. "Мы разам зрабілі вельмі важны крок, каб паказаць нашу нацыянальную культуру, наша нацыянальнае мастацтва", - заўважыў ён.

Выстаўка "Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь" уключае 31 абраз беларускіх іканапісцаў і 2 чаканныя аправы, знаёміць італьянскіх спецыялістаў і шматлікіх турыстаў з усяго свету з унікальнымі творамі беларускай сакральнай культуры. Беларускія абразы ўпершыню экспануюцца на выстаўцы ў музеі Ватыкана, у непасрэднай блізкасці ад знакамітай Сіксцінскай капэлы з творамі Мікеланджэла.

Апошні раз беларускія абразы дэманстраваліся ў Італіі ў галерэях Мілана і Трыеста ў 2004-2005 гадах. Гэтыя выстаўкі выклікалі вялікую цікавасць італьянскіх гледачоў да мастацтва Беларусі і выявілі агульнасць духоўных імкненняў і мастацкіх канонаў культуры Еўропы - наследніцы візантыйскіх традыцый.-0-

Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў выставы "Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў" з адкрыццём экспазіцыі ў ВатыканеЛукашэнка павіншаваў удзельнікаў выставы "Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў" з адкрыццём экспазіцыі ў Ватыкане
"Гэты ўнікальны праект, які праходзіць у аб'яўлены ў Беларусі Год культуры, дэманструе непарыўныя духоўныя і эстэтычныя сувязі еўрапейскіх народаў, іх адданасць рэлігійным ідэалам і каштоўнасцям", - гаворыцца ў віншаванні.

Выстаўка беларускіх абразоў адкрываецца ў ВатыканеВыстаўка беларускіх абразоў адкрываецца ў Ватыкане
Выстаўка, якая ўключае 31 абраз беларускіх іканапісцаў і 2 чаканныя аправы, азнаёміць італьянскіх спецыялістаў і шматлікіх турыстаў з усяго свету з унікальнымі творамі беларускай сакральнай культуры.

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі