Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лістапада 2015, 09:35

Віцебская вобласць адзначыць 85-годдзе Караткевіча вершамі, выстаўкай і ўручэннем прэміі

24 лістапада, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Віцебская вобласць адзначыць 85-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча серыяй мерапрыемстваў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аблвыканкаме.

Урачыстасці з нагоды юбілею выдатнага пісьменніка-рамантыка і гісторыка стартуюць 25 лістапада ў Аршанскім музеі У. Караткевіча. Тут адбудзецца адкрыццё выстаўкі рукапісаў пісьменніка з музейных фондавых збораў (10.20), круглы стол "Стратэгія захавання памяці Караткевіча" (11.00) і літаратурная віктарына па музейных залах для школьнікаў горада.

26 лістапада, у дзень нараджэння Караткевіча, усё той жа музей запрашае на гашэнне паштовай маркі на юбілейным канверце (12.00) і адкрыццё мастацкай выстаўкі "Зямля пад белымі крыламі" (15.00). Каля помніка пісьменніку ў Оршы будуць гучаць яго вершы, у гарадскім цэнтры культуры адбудзецца канцэрт.

У грамадскім транспарце райцэнтра ўжо з 24 па 29 лістапада будуць трансліравацца аўдыязапісы ўрыўкаў з твораў Караткевіча.

Віцебск таксама далучыцца да святкаванняў: каля помніка Караткевічу збярэцца літаратурная грамадскасць, моладзь, каб ускласці кветкі і ўспомніць любімыя радкі са спадчыны вялікага земляка. У абласной бібліятэцы адбудзецца ўшаноўванне ўжо сучасных аўтараў - будуць уручаны прэміі Віцебскага аблвыканкама імя У. Караткевіча ў намінацыях "Проза", "Паэзія" і "Прапаганда жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча". Вечарам у тэатры "Лялька" адбудзецца паказ спектакля "Ладдзя роспачы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі