4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вернісаж у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрые 5 красавіка праект мастацкіх і інфармацыйна-дакументальных выставак, прысвечаных Году малой радзімы, паведамілі БЕЛТА ў НББ.
Праект будзе рэалізаваны ў некалькі этапаў, якія будуць змяняцца на працягу года. У першай экспазіцыі будуць прадстаўлены ўнікальная калекцыя паштовак і кніг аўтара праекта "У пошуках страчанага" Уладзіміра Ліхадзедава і фатаграфіі журналіста, вядомага фатографа Сяргея Плыткевіча.
На выстаўцы "Погляд у мінулае" наведвальнікі азнаёмяцца з паштоўкамі канца XIX - пачатку XX стагоддзяў з відамі беларускіх гарадоў і мястэчак.
Мастацкая выстаўка фотаработ Сяргея Плыткевіча "Нечаканая Беларусь" прадставіць панарамныя фатаграфіі, на якіх краіна знята з вышыні птушынага палёту.
Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 5 мая.-0-