Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 студзеня 2018, 12:28

Тэму вяртання гісторыка-культурных каштоўнасцей абмяркуюць 17 студзеня ўдзельнікі круглага стала ў БЕЛТА

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Круглы стол на тэму "Вяртанне гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі: рэаліі і планы" пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 17 студзеня ў 11.00.

Удзельнікі круглага стала абмяркуюць прыярытэты дзейнасці Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой; узаемадзеянне ўстаноў культуры і дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой; неабходныя заканадаўчыя змяненні для арганізацыі больш эфектыўнай работы; развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў пытаннях рэстытуцыі.

У дыскусіі прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, Нацыянальнай бібліятэкі, Нацыянальнага мастацкага музея, дэпутацкага корпуса.

Матэрыялы круглага стала будуць апублікаваны на сайце БЕЛТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі