Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лістапада 2017, 12:02

Прыз "Залаты "Лістападзік" атрымала карціна "Падарожжа Фані"

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыз "Залаты "Лістападзік" за лепшы фільм атрымала карціна "Падарожжа Фані" рэжысёра Лолы Дуаён (Францыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

Узнагароды "За лепшую дзіцячую ролю" конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" удастоены Сарэх Нур Мусаві, іранскі фільм "Подых жыцця". Рэжысёр карціны Наргес Абіяр адзначаны спецыяльным прызам журы "За лепшую рэжысуру".

Уладальнікам прыза "За лепшую работу дарослага акцёра ў дзіцячым фільме" стаў Эктар Гарсія ў фільме "Крокі героя" (рэжысёр Энры Рынкон, Калумбія).

Стужка "Цім Талер, або Прададзены смех" рэжысёра Андрэаса Дрэзена (Германія) выбрана публікай, яна ўдастоена прыза сімпатый гледачоў.

Дзесяць стужак з Ірана, Францыі, Германіі, Калумбіі і іншых краін уключала праграма дзіцячага конкурсу, які прайшоў з 4 па 7 лістапада.

XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праводзіцца з 3 па 10 лістапада пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць". Дырэкцыя кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі