Сцяг Пятніца, 5 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 снежня 2015, 13:14

"Калядная зорка" прадставіць больш як 600 работ канкурсантаў

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 600 індывідуальных і калектыўных работ навучэнцаў з усіх куткоў Беларусі будзе прадстаўлена на XIX Рэспубліканскай выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка", якая пройдзе ў Мінску з 17 снежня па 30 студзеня 2016 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, які з Міністэрствам адукацыі Беларусі арганізуе выстаўку.

Тэматыка работ: "Зіма", "Ражджаство Хрыстова", "Новы год", "Каляды". Работы выкананы ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці: выцінанка, саломапластыка, мастацкі роспіс, кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен, аўтарскія лялька, мяккая цацка; сюжэтныя кампазіцыі і арт-аб'екты на калядную тэматыку і па матывах навагодніх казак, ёлачныя цацкі, навагоднія касцюмы, сувеніры і падарункі да Новага года з розных матэрыялаў.

Самыя цікавыя, яркія і змястоўныя дзіцячыя работы рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу будуць прадстаўлены ў Палацы Рэспублікі ў час дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей (24 снежня).

Рэспубліканская выстаўка-конкурс з'яўляецца вынікам правядзення рэгіянальных этапаў, якія адбыліся ў кожнай абласной установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі, яе ўдзельнікамі сталі навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і іншых устаноў адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі