Сцяг Чацвер, 16 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2024, 15:56

"У летапіс дзяржаўнага будаўніцтва ўпісана новая яркая старонка". Сергяенка аб УНС

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзеннем УНС у летапіс дзяржаўнага будаўніцтва ўпісана новая яркая старонка, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час рабочай нарады з дэпутатамі па пытаннях арганізацыі работы ў выбарчых акругах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Завершана работа першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. "У летапіс дзяржаўнага будаўніцтва ўпісана новая яркая старонка, - сказаў Ігар Сергяенка. - Сёння наша задача як дэпутатаў і дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу (а кожны фактычна дзясяты дэлегат - дэпутат Палаты прадстаўнікоў) - гэта рэалізацыя даручэнняў кіраўніка дзяржавы і палажэнняў прынятых дакументаў".

"Прэзідэнтам дадзена настолькі глыбокая і комплексная ацэнка сітуацыі ў краіне і за яе межамі, што кожны тэзіс яго выступленняў патрабуе самага сур'ёзнага асэнсавання. І не проста асэнсавання, а выхаду на адпаведныя дэпутацкія ініцыятывы, нацэленыя на канчатковы вынік, - адзначыў спікер. - Яшчэ раз неабходна нам усім самым дасканалым чынам прааналізаваць выступленні кіраўніка дзяржавы, прынятыя Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну. Яны павінны быць пакладзены ў аснову нашай заканадаўчай, міжнароднай дзейнасці, дыялогу з насельніцтвам на доўгатэрміновую перспектыву".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі