Сцяг Серада, 15 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2024, 10:08

"Праект раённага маштабу": тут малако не толькі "белае золата", але і "дэпазіт"

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У далёкіх краінах Афрыкі і Блізкага Усходу добра ведаюць аб існаванні невялікага беларускага гарадка Капыль. І ўсё дзякуючы інвестпраекту, пачатаму па ініцыятыве Прэзідэнта. З гэтага года знакамітая беларуская малочка пастаўляецца ў далёкія краіны з райцэнтра ў непрывычным для нас выглядзе - сухім і хуткарастваральным. Паколькі менавіта такі прадукт там на вагу золата. Цікава такая вытворчасць і для Беларусі. Сухія хуткарастваральныя сумесі на малочнай аснове - прадукт імпартазамяшчальны. Яго з задавальненнем купляюць і кандытарскія прадпрыемствы, і грамадскае харчаванне, і нават прыватнікі - уладальнікі вендынгавых аўтаматаў. Тым больш сухое малако з Капыля таннейшае за замежнае.

Новы цэх узвялі дзякуючы ўдзелу ў ініцыятыве Прэзідэнта "Адзін раён - адзін праект". Выдзеленыя з інавацыйнага фонду больш за Br11 млн на 90 працэнтаў пакрылі затраты на будаўніцтва і набыццё абсталявання. Каб не гэта, давялося б або забыць пра праект, або ўлазіць у крэдыты. Дарэчы, у мінулым годзе на Капыльшчыне рэалізавалі 11 інвестпраектаў, сярод якіх тры - па праграме "Адзін раён - адзін праект". Дзякуючы ім у раёне з'явілася 187 новых рабочых месцаў з даволі высокай зарплатай.

Карэспандэнт БЕЛТА пабываў у Капыльскім філіяле ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", дзе новы прадукт стаў "дэпазітам", а супрацоўнікі могуць па смаку вызначыць тлустасць малака, пазнаёміліся з работнікамі легендарнага сельгаспрадпрыемства ААТ "Сталіца-Агра", якія не згаджаюцца пераязджаць у горад, як іх ні клічуць, і паабедалі ў сталовай у шэф-повара з 46-гадовым стажам і дэвізам: гатаваць для ўсіх - як для родных.

Падрабязнасці - у чарговым выпуску цыкла публікацый Беларускага тэлеграфнага агенцтва і часопіса "Экономика Беларуси" аб развіцці тэрыторый, на якіх рэалізавана ініцыятыва "Адзін раён - адзін праект". Лейтматыў публікацый - эканоміка прадпрыемстваў і рэгіёнаў, паказаная праз лёсы людзей.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі