Сцяг Чацвер, 16 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2024, 12:30

Павелічэнне тэрміну аховы і прэзумпцыя творчасці. У НЦІУ расказалі аб змяненнях у аўтарскім праве

Аляксандр Заяц
Аляксандр Заяц
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія змяненні чакаюць аўтарскае права ў лістападзе бягучага года, расказаў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксандр Заяц у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У сферы інтэлектуальнай уласнасці даволі дэталёвае заканадаўства, і яно не стаіць на месцы. Як правіла, мы спрабуем трансфармаваць прававую канструкцыю пад тыя грамадскія адносіны, якія ў нас ужо склаліся. У многім мы вырашаем пытанні патрэбнасцей грамадства, дзяржавы і асобы, якія ўзнікаюць у працэсе нашага суіснавання. Робім у гэтым напрамку вялікую работу. Ініцыятар ключавых нарматыўных змяненняў у сферы інтэлектуальнай уласнасці - Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях вядзе бесперапынную работу ў гэтым напрамку", - падкрэсліў Аляксандр Заяц.

У лістападзе мінулага года падпісаны закон, якім выкладаецца ў новай рэдакцыі раздзел V Грамадзянскага кодэкса Беларусі "Інтэлектуальная ўласнасць", гэтыя палажэнні ўступяць у сілу 19 лістапада 2024 года.

Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара НЦІУ, да найбольш значных змяненняў, якія закранулі сферу аўтарскага права, можна аднесці павелічэнне тэрміну аховы аўтарскага права.

"Цяпер аўтарскае права дзейнічае на працягу жыцця аўтара і 50 гадоў пасля яго смерці, а з уступленнем у сілу новай рэдакцыі кодэкса гэты тэрмін будзе складаць 70 гадоў. Такое змяненне дасць магчымасць палепшыць прававое становішча наследнікаў аўтараў і забяспечыць гарманізацыю падыходаў да тэрмінаў прававой аховы твораў з падыходамі ў іншых краінах, у тым ліку ў Расіі. Пры гэтым зваротнай сілы не будзе: калі твор перайшоў ужо ў грамадскі здабытак, нават калі прайшло менш чым 70 гадоў, ён не стане ахоўвацца зноў. Гэта ўжо гарантыя для нашых карыстальнікаў", - растлумачыў Аляксандр Заяц.

Таксама з уступленнем у сілу новай рэдакцыі Грамадзянскага кодэкса заканадаўча будзе замацавана прэзумпцыя творчасці ў аўтарскім праве.

"Аўтарскае права ахоўвае творы - вынік творчай працы чалавека. Калі няма прыкметы творчасці, то і аўтарска-прававая ахова не ўзнікае. Праблема ў тым, што да гэтага часу не вядома, як дакладна вызначыць, што такое творчасць. Наўрад ці наогул магчыма гэта зрабіць і, тым больш, замацаваць на ўзроўні закона. Пры гэтым аўтарскае права ўзнікае ўжо з самага моманту стварэння твора. Для гэтага не патрэбна праходжанне якіх-небудзь фармальных працэдур (рэгістрацыі, атрымання ахоўных дакументаў) - ніхто адразу не правярае, ці ёсць творчасць у створанай аўтарам песні, кнізе і іншым", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара НЦІУ.

Ён дадаў, што на практыцы ў аўтараў, карыстальнікаў, дзяржаўных органаў часта ўзнікаюць пытанні: як зразумець, што аб'ект з'яўляецца творам, што на яго распаўсюджваецца аўтарска-прававая ахова, што ў яго ёсць аўтар і трэба выконваць яго правы. "Прэзумпцыя творчасці азначае, што твор прызнаецца створаным творчай працай да таго часу, пакуль не ўстаноўлена іншае", - канстатаваў Аляксандр Заяц.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі