Фота з архіва
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літоўскі напрамак застаецца самым загружаным на шляху ў ЕС, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.
Уезду на літоўскую тэрыторыю чакаюць каля 1200 фур. За два дні менш за ўсё аўто прайшло ў Літву праз "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") - усяго 13 працэнтаў, ці дзве фуры за гадзіну з 20 магчымых. Усяго ж літоўскі бок за выхадныя дні аформіў менш за 30 працэнтаў фур ад нормы.
Супрацоўнікі польскага пагранічнага пераходу "Кукурыкі" ("Казловічы") і латвійскага "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына") аформілі 54 працэнты і 32 працэнты велікагрузаў адпаведна.
Нязначная колькасць легкавога транспарту фіксуецца толькі перад літоўскім пунктам пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог").-0-