Сцяг Серада, 15 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 красавіка 2024, 10:20

Вядомыя асобы ў новым фармаце. У Мінску адкрыецца экспазіцыя "Шаржы на класікаў"

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя "Шаржы на класікаў" адкрыецца 29 красавіка ў дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Як адзначылі ва ўстанове, на выставе наведвальнікі змогуць паглядзець на класікаў беларускай літаратуры, такіх як Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч і іншых, у сяброўскай, жартаўлівай і іранічнай форме.

Матэрыялы для экспазіцыі прадстаўлены з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага архіва літаратуры і мастацтва, Беларускага саюза мастакоў. У экспазіцыі прадставяць шаржы вядомых беларускіх мастакоў і многія іншыя матэрыялы з фондаў музеяў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі