Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 ліпеня 2021, 09:24

ЗША завершаць баявую місію ў Іраку да 31 снежня

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Злучаныя Штаты Амерыкі маюць намер завяршыць баявую місію свайго кантынгенту ў Іраку да 31 снежня, пры гэтым падтрымка мясцовых сіл бяспекі, а таксама курдскіх ваенізаваных фарміраванняў прадоўжыцца. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай сумеснай заяве дзвюх краін па выніках правядзення стратэгічнага дыялогу, паведамляе ТАСС.

"Дэлегацыі пасля нядаўніх тэхнічных кансультацый вырашылі, што супрацоўніцтва ў галіне бяспекі будзе поўнасцю зменена і сканцэнтруецца на падрыхтоўцы, кансультаванні і абучэнні, абмене разведвальнай інфармацыяй, а да 31 снежня 2021 года ў Іраку не застанецца сіл ЗША, якія ўдзельнічаюць у баявой місіі", - адзначаецца ў камюніке.

Акрамя таго, амерыканскі бок мае намер прадоўжыць аказваць падтрымку іракскім сілам бяспекі і курдскім фарміраванням "для ўмацавання патэнцыялу ў мэтах процідзеяння будучым пагрозам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі