Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 жніўня 2019, 14:41

ЗША зацікаўлены прапановай Зяленскага пашырыць "нармандскі фармат"

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША лічаць цікавай прапанову прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб пашырэнні "нармандскага фармату". Аб гэтым паведамляе УКРІНФАРМ са спасылкай на часовага паверанага ў справах ЗША ва Украіне Уільяма Тэйлара.

"Вядома, трэба каб іншыя ўдзельнікі "нармандскага фармату" выказаліся наконт таго, што яны думаюць аб далучэнні ЗША або Вялікабрытаніі, але я магу сказаць, што нас гэта цікавіць", - заявіў Уільям Тэйлар.

8 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі праз Facebook звярнуўся да прэзідэнта Расіі з прапановай сустрэцца ў Мінску пры пасрэдніцтве ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ і Францыі. "Хачу звярнуцца да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Трэба пагаварыць... - сказаў Уладзімір Зяленскі. - Кампанію для размовы прапаную наступную зрабіць: вы, я, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэм'ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, канцлер ФРГ Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Думаю, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з задавальненнем прыме нас у Мінску".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Зяленскага наконт арганізацыі ў Мінску міжнароднай сустрэчы. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія гатова да перагавораў па Украіне ў любым фармаце, але сустрэча павінна быць прапрацавана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі