Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 лютага 2022, 16:40

ЗША прыпынілі работу свайго пасольства ў Мінску

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША прыпынілі работу свайго пасольства ў Мінску, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

"Дзяржаўны дэпартамент ЗША прыпыніў работу нашага пасольства ў Мінску", - гаворыцца ў паведамленні.

Дзярждэпартамент таксама санкцыянаваў добраахвотны выезд супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Маскве, а таксама членаў іх сем'яў.

Адзначаецца, што гэтыя меры прыняты на фоне сітуацыі ва Украіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі