
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік сакратара Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Вэндзі Шэрман прыгразіла КНДР хуткім і рашучым адказам у выпадку правядзення Пхеньянам ядзерных выпрабаванняў, паведамляе РІА Навіны.
Такую заяву Шэрман зрабіла ў час свайго рабочага візіту ў Рэспубліку Карэя. Яна адзначыла, што Вашынгтон не мае варожых пачуццяў да Пхеньяна, аднак любыя ядзерныя выпрабаванні ідуць уразрэз з рашэннямі Савета Бяспекі ААН.
"На такое выпрабаванне пайшоў бы хуткі і рашучы адказ... Увесь свет адрэагуе рашуча і дакладна", - заявіла Шэрман. Якія канкрэтныя дзеянні могуць прыняць ЗША ў такой сітуацыі, яна не ўдакладніла.
Шэрман таксама заявіла, што цяперашняе амерыканскае кіраўніцтва хацела б вярнуцца да дыялогу з КНДР. Аднак для гэтага Пхеньян павінен ісці шляхам дыпламатыі.-0-