Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 верасня 2021, 12:02

ЗША не будуць укараняць дэмакратыю ў іншых краінах ваенным шляхам - Байдэн

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Амерыка ў далейшым не будзе ўкараняць дэмакратыю ў іншых краінах ваенным шляхам, паведамляе ВВС.

Паводле слоў амерыканскага лідара, у знешняй палітыцы ЗША пачынаецца новая эра. Вывад войскаў ЗША з Афганістана падвёў мяжу пад эрай вялікіх ваенных аперацый, якія накіраваны на пераўладкаванне іншых краін ваенным шляхам.

Джо Байдэн таксама назваў аперацыю ЗША па эвакуацыі людзей з Афганістана паспяховай. "Вайна ў Афганістане завершана", - падкрэсліў амерыканскі лідар.

Раней паведамлялася, што 31 жніўня Злучаныя Штаты Амерыкі вывелі свае войскі з Афганістана і завяршылі як аперацыю па эвакуацыі цывільных асоб з Кабула, так і ўсю сваю ваенную місію ў гэтай краіне, пачатую ў хуткім часе пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі